NT.CK

новостной-развлекательный портал

    Памятны знак да 1155-годдзя Полацка зробяць па эскізе мінскага скульптара

    Раздел: Общество Дата публикации: 25-04-2017, 15:46
    (голосов: 1)

    Памятны знак да 1155-годдзя Полацка

    Сёлета самы старажытны горад Беларусі адзначыць сваё 1155-годдзе. У гонар гэтага адкрыюць памятны знак «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці». Міністэрства культуры і мясцовыя ўлады правялі конкурс эскізных праектаў, на які падалі 10 заявак.

    Журы аддало перавагу працы мінскага скульптара Уладзіміра Піпіна, ураджэнца Оршы, выкладчыка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яго скульптурныя кампазіцыі ўсталяваны ў Оршы, Магілёве, Мсціслаўлі, Гродне, польскіх гарадах Ломжа і Сувалкі, а трохфігурны рэльеф на тэмы беларускіх народных святаў упрыгожвае Палац незалежнасці ў Мінску.

    — Я вельмі люблю Полацк і разумею ўсю адказнасць сваёй задачы. Магчымасць рэалізаваць такі знакавы праект — для мяне вялікі гонар, — сказаў скульптар.

    Што ўяўляе сабой прапанаваная ім кампазіцыя? Гэта шматгранны метафарычны вобраз: з аднаго боку — калыска, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, з другога — ладдзя, што плыве з мінулага ў будучыню па хвалях часу.

    На шчытах, злучаных у адзіную звязку, будуць партрэты знакамітых гістарычных асоб — ад першага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да легендарнага Усяслава Чарадзея і вялікай асветніцы Еўфрасінні Полацкай. На адваротным баку скульптар плануе размясціць ключавыя даты станаўлення нашай дзяржаўнасці, тэксты з летапісаў, магчыма, цытаты сучасных аўтараў.

    Над праектам Піпін працуе разам з Арменам Сардаравым — дэканам архітэктурнага факультэта БНТУ, вядомым навукоўцам і педагогам.

    Спачатку меркавалася, што помнік усталяюць з заходняга боку Сафійскага сабора — там, дзе ў ХI стагоддзі знаходзіўся яго галоўны фасад. Але пасля ўзнікла прапанова вынесці кампазіцыю на бераг ракі.

    — Заходняя Дзвіна — не проста водная артэрыя, — тлумачыць Армен Сардараў. — Па ёй праходзіў шлях «з вараг у грэкі», які ў многім паўплываў на гістарычны лёс краіны. З Візантыі прыйшло хрысціянства ўсходняга абраду, варагі прынеслі пачаткі палітычнага ладу. Сафійскі сабор у Полацку пабудавалі і як знак рэлігіі, веры, і як сімвал дзяржаўнасці. Усё сплялося ў адной кропцы. А вобраз калыскі-ладдзі якраз увасабляе гэты рух часу, звязвае падзеі.

    Канчатковую версію скульптурнай кампазіцыі зацвердзіць Рэспубліканскі мастацкі савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

    Памятны знак адкрыюць падчас Дня беларускага пісьменства ў першыя выхадныя верасня. Галоўнымі тэмамі свята стануць 1155-годдзе беларускай дзяржаўнасці і 500-годдзе айчыннага кнігадрукавання.

    Loading...

    Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник мероприятия с 15 ...

    Концертный зал Софийского собора: 10 июля (воскресенье) 15.00. Концерт органной музыки. Нэля Боровик.  Цена билета – 10 руб. Тел.: 42-51-34, 42-17-51 Софийский собор: Выстаўка «Геральдычная кафля канца ХVІ - ХVІІІ...

    Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник мероприятия с 3 ...

    Концертный зал Софийского собора: 5 июня (воскресенье) 15.00. Концерт органной музыки. Анне ХОРШ (Германия). Цена билета – 100 000 руб. Тел.: 42-51-34, 42-17-51 Софийский собор: Выстава «Керамічны посуд X–XVIII стст.» (з...

    Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник мероприятия с 15 ...

    Концертный зал Софийского собора: XXIX МЕЖДУНАРОДНЫЙ ФЕСТИВАЛЬ СТАРИННОЙ И СОВРЕМЕННОЙ КАМЕРНОЙ МУЗЫКИ  16 апреля (суббота) 16.00. Камерный оркестр «ЕВРОПА-ЦЕНТР», Ксения Погорелая — клавесин. Дирижёр — Раиль Садыков....

    «Беларуская вечарына» состоится в Полоцке

    В субботу 06 февраля, стародавний Полоцк приглашает всех желающих на мероприятия «Беларускай вечарыны». Участники мероприятия получат уникальную возможность провести самые оригинальные вечера встречи выпускников. Особое внимание...

    «Шлях Скарыны. Полацк» - Национальным банком введена в обращение памятная м ...

    Национальным банком введена в обращение серебряная и медноникелевая памятная монета «Шлях Скарыны. Полацк». Серебряная монета номинальной стоимостью в 20,00 белорусских рублей диаметром в 50мм, весит более тридцати трех грамм....

    Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник мероприятия с 25 ...

    Концертный зал Софийского собора: 27 сентября (воскресенье) 15.00. Концерт органной музыки. Ксения Погорелая. Цена билета — 80 000 руб.  Тел.: 42-51-34, 42-17-51. Софийский собор: Выстава «Керамічны посуд X – XVIII...

    Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник мероприятия с 11 ...

    Природно-экологический музей: 12 сентября Празднование 10-летия Природно-экологического музея Начало программы в 13.00. "Через лес ведёт дорога" театрализованное представление-миниатюра Образцового юношеского театра-студии...

    Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник мероприятия с 5 ...

    Концертный зал Софийского собора: 6 сентября (воскресенье) 15.00. Концерт органной музыки. Ксения Погорелая Цена билета — 80 000 руб.  Тел.: 42-53-40, 42-17-51. Софийский собор: Выстава «Керамічны посуд X – XVIII...

    Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник мероприятия с 26 ...

    Концертный зал Софийского собора: 28 июня (воскресенье) 15.00. Концерт органной музыки. Ксения Погорелая. Цена билета — 80 000 руб.   Софийский собор: Выстава «Керамічны посуд X – XVIII стст.» (з археалагічнага збору...

    Минские власти разрешили проведение «Чернобыльского шляха»

    26 апреля 2014 года состоится акция «Чернобыльский шлях». Минский городской исполнительный комитет дал разрешение на проведение акции. Об этом сообщил один из инициаторов мероприятия председатель Партии БНФ Алексей...

    "12+". В Беларуси защитят детей от вредной информации

    Информационная продукция в Беларуси будет маркироваться знаками возрастного ограничения. Соответствующий закон планируется рассмотреть в первом чтении депутатами Палаты представителей. Нормативный акт был опубликован на...

    60-гадовы юбілей будзе адзначаць акадэмік Лакотка

    25 студзеня 2015 года свой 60-гадовы юбілей будзе адзначаць акадэмік, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, прафесар, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч...

    У Мiнску пройдзе адкрыццё выставы "Іван Чыгрынаў. Адтуль, з бацькоўскага п ...

    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі 17 снежня 2014 года а 16 гадзіне ладзяць сумесную выставу "Іван Чыгрынаў. "Адтуль, з бацькоўскага парога…” і...

    "Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя"

    3 снежня 2014 года а 15-й гадзіне ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, 1 паверх, п. 110) адбудзецца прэзентацыя выдання "Гісторыя беларускай...

    Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник. Мероприятия с 3 ...

    Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник мероприятия с 31 мая по 6 июня.   Концертный зал Софийского собора: 1 июня (воскресенье) 15.00. Концерт органноймузыки. Ксения Погорелая. Цена билета — 60...

    Трагедыя Полацка

    У лютым споўнілася 450 год як адбылася адна з самых спусташальных бітваў у гісторыі Полацка. 15 лютага 1563 г. пасля двухтыднёвай аблогі Полацк быў захоплены маскоўскім князем Іванам Грозным. Іван IV пачаў рыхтавацца загаддзя....


О нас






Индекс цитирования
NT.CK.ua
  • Карта сайта
  • Обратная связь